viasna on patreon

Праваабаронцу Алену Танкачову пазбавілі віда на жыхарства ў Беларусі

2014 2014-10-31T08:42:48+0300 2014-10-31T15:24:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova-euraradyjo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Алена Танкачова, кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, мае намер абскардзіць рашэнне аб ануляванні віда на жыхарства і засяродзіцца на вырашэнні пытання магчымай высылкі, паведамляе сайт eurobelarus.info.

Апавяшчэнне аб ануляванні віда на жыхарства і аб разглядзе пытання пра высылку з Рэспублікі Беларусь праваабаронца атрымала ў другой палове дня 30 кастрычніка.

У верасні стала вядома, што ў дачыненні да Алены Танкачовай, якая пражывае ў Беларусі з 1985 года, але мае расійскае грамадзянства, можа быць распачата працэдура пазбаўлення віду на жыхарства.

Праваабаронца не мае намеру даваць ацэнку або трактаваць дзеянні ўладаў да поўнага завяршэння працэсу камунікацыі з імі па гэтай сітуацыі і прыняцця канчатковых рашэнняў, піша сайт "Еўрарадыё"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства