viasna on patreon

Баранавічы: суд па справе аб абароне гонару і годнасці перанесены з-за няяўкі адказчыка

2014 2014-09-25T12:31:41+0300 2014-09-25T22:41:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charn-uu-sudze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 24 верасня адбылося першае пасяджэнне гарадскога суда па грамадзянскай справе Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці. Грамадскі актывіст скардзіцца на дзеянні намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага, які, на думку Мікалая Чарнавуса, распаўсюдзіў пра яго зневажальныя звесткі, што падчас затрымання і пасля несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня ён сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя. Аднак з-за няяўкі міліцэйскага чыноўніка суд перанесены на 8 кастрычніка. Судовае пасяджэнне вяла суддзя Вольга Апанасік.

– Суд перанесены з-за таго, што падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі цяпер знаходзіцца ў адпачынку. Зразумела, што я не супраць гэтага, але міліцэйскія чыноўнікі маглі б уведаміць пра гэта суд загадзя, і сённяшняе пасяджэнне можна было б не прызначаць, усе сэканомілі б шмат часу. Лічу, што супрацоўнікі міліцыі, якія толькі сёння пісьмова паведамілі, што адказчык даўно знаходзіцца ў адпачынку і не зможа прысутнічаць у судзе, не паважаюць не толькі мяне, але і суд, – пракаментаваў Мікалай Чарнавус.

Нагадаем, што індывідуальны прадпрымальнік просіць гарадскі суд абавязаць падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага абвергнуць ілжывыя і не адпаведныя рэчаіснасці звесткі ў адносінах да яго шляхам прынясення вуснага і пісьмовага прабачэння.

 

Фота: Мікалай Чарнавус у судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства