viasna on patreon

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу былой кандыдаткі ў дэпутаты гарадскога Савета

2014 2014-09-24T16:49:23+0300 2014-09-24T16:49:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ludmila-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Дзенісенка

Людміла Дзенісенка

Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка дамагалася, каб была распачатая грамадзянская справа наконт неправамерных дзеянняў мясцовых выбаркамаў і дзяржаўнага органа.

Ад гэтых устаноў Людміла Дзенісенка, якая балатавалася ў Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў па выбарчай акрузе №13 падчас мясцовых выбараў у сакавіку 2014 года, спрабавала атрымаць звесткі наконт тых, хто браў удзел у галасаванні па месцу свайго жыхарства. Атрымаўшы адмову, Дзенісенка звярнулася ў суд Ленінскага раёна Брэста. Аднак суддзя Алена Кавальчук прыняла рашэнне не распачынаць справу, бо скарга ня можа быць разгледжана “з прычыны яе непадведамаснасці”. Пры гэтым Кавальчук спаслалася на тое, што ў Выбарчым кодэксе РБ нічога не гаворыцца пра магчымасць абскарджвання кандыдатам у дэпутаты рашэнняў выбаркамаў наконт адмовы ў азнаямленні са спісамі грамадзян, які бралі ўдзел у галасаванні.

Брэсцкі абласны суд таксама пакінуў скаргу без задавальнення, але Людміла Дзенісенка мае намер працягваць барацьбу. “Пасля выбараў я звярталася ў розныя ўстановы - выбаркамы, пракуратуры, органы дзяржаўнага кіравання – і зараз засталася толькі адзіная магчымасць дамагчыся справядлівасці – праз суд. Бо, згодна з Канстытуцыяй РБ, суд мусіць быць непрадузятым і абавязаны прыняць маю скаргу да разгляду. Паколькі гэтага пакуль не адбылося, я гатовая прайсці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі і, калі, справа не будзе разгледжана, вымушана буду звяртацца ў Камітэт па правах чалавекаААН ”, – паведаміла актывістка партыі “Справядлівы свет”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства