Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню» у Мазыры
https://spring96.org/be/news/73165
2014
2014-09-15T22:37:27+0300
2014-09-15T22:37:27+0300
2014-09-15T22:37:27+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec_pavel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 верасня ў Мазыры пры ўдзеле і падтрымцы рэгіянальнага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна» адбылася сустрэча мясцовых грамадскіх актывістаў з былым палітвязнем, адным з лідэраў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўлам Севярынцам. Як паведаміў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, палітык прэзентаваў сваю кнігу «Беларуская глыбіня», напісаную ім пры адбыцці пакарання на «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні правядзення сацыяльных, інфармацыйных кампаній па абароне грамадскіх інтарэсаў грамадзян, узаемадзеянне паміж актывістамі розных партыяў, рухаў і грамадскіх арганізацый падчас гэтых кампаній. Адбыўся абмен досведам па актывізацыі працы з насельніцтвам рэгіёна.