viasna on patreon

Брэст: ад арганізатараў пікета, што адбыўся яшчэ 1 чэрвеня, патрабуюць даплаты за дзяжурства медычнага транспарту

2014 2014-08-03T17:19:54+0300 2014-08-03T17:19:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-mihniuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, была дазволеная ўладамі і адбылася на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем Брэсцкага гарвыканкама вызначаны як месца для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Як паведаміла арганізатар пікета, намеснік старшыні прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і кіраўнік яго брэсцкага рэгіянальнага аддзялення Зінаіда Міхнюк, напярэдадні акцыі паводле дамовы з адміністрацыяй парку былі аплочаныя паслугі коштам 254 тысячы рублёў. Акрамя таго, адапаведная дамова была заключаная і з фііліяй станцыі хуткай медычнай дапамогі, што абыйшлося ініцыятарам пікета ў 96300 рублёў.

Аднак зараз высвятляецца, што для дзяжурства падчас правядзення акцыі выкарыстоўваўся транспарт, які належыць іншай арганізацыі – аўтабазе медычных установаў. Эканаміст гэтай арганізацыі патэлефанавала Зінаідзе Міхнюк і паведаміла пра неабходнасць кампенсацаць выдаткі з разліку 75300 рублеў за гадзіну дзяжурства. Кіраўнік аддзялення прафсаюзу РЭП лічыць абсурднымі патрабаванні аб новай аплаце і параіла медычным установам самостойна разабрацца ў гэтай сітуацыі паміж сабой.

Зінаіда Міхнюк таксама звяртае ўвагу на яшчэ адну акалічнасць, звязаную з арганізацыяй у Брэсце падобных акцый. “10 снежня мінулага года мы ладзілі пікет з нагоды Дня прыяцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і тады не патрабавалася ні дамова з міліцыяй, ні з медычнымі ўстановамі: на станцыі хуткай дапамогі нам паведамілі, што дамова будзе заключана ў выпадку, калі сапраўды спатрэбіцца дапамога медыкаў, - распавяла Міхнюк. – А вось за дамову з адміністрацыяй парка, якая адказвае за прыборку тэрыторыі, у снежні мы мусілі заплаціць 70 тысяч рублёў, а сёлета ў чэрвені ўжо 254 тысячы. Што такое рапатам адбылося за апошнія сем месяцаў, калі паслугі па добраўпадкаванні невялічкай пляцоўкі павялічыліся больш чым у тры разы? Тым больш, што мы гатовыя бы самастойна прыбраць тэрыторыю пасля пікета, калі б у гэтым была неабходнасць”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства