viasna on patreon

У Брэсце адбыўся пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей

2014 2014-06-02T16:39:15+0300 2014-06-02T16:39:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-abarony-dziacej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя была дазволена ўладамі і адбылася на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем мясцовага гарвыканкама вызначаны як месца правядзення масавых мерапрыемстваў.
У пікетаванні бралі ўдзел прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія трымалі плакаты наступнага зместу “Сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, -дадатковую сацыяльную падтрымку” , “Захаваем здароўе дзяцей ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС”, “Не - будаўніцтву гіпермаркетаў! Так - будаўніцтву дзіцячых садоў!”, “Еўрапейскім цэнам - еўрапейскія зарплаты”.
Як паведаміла намеснік старшыні прафсаюза РЭП і кіраўнік яго брэсцкага рэгіянальнага аддзялення Зінаіда Міхнюк, удзельнікі акцыі здолелі прыцягнуць увагу мінакоў да згаданых праблем. Таксама некаторыя жыхары цікавіліся, якім чынам ладзяцца пікеты. “Людзі былі здзіўленыя, калі даведваліся, што мы аплочваем паслугі хуткай дапамогі, міліцыі, уборку тэрыторыі, бо на гэтую працу ўжо выдаткоўваюцца грошы, атрыманыя ад падаткаў грамадзян”, - распавяла Міхнюк.
Разам з тым, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка выказала шкадаванне, што такі пікет нельга ладзіць у цэнтры горада: напрыклад на пешаходнай вуліцы Савецкай альбо ў Парку культуры і адпачынку 1 Мая. “Усе акцыі , якія актывісты дэмакратычных арганізацый плануюць па-за межамі парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і стадыёна “Лакаматыў”, якія вылучаны ўладамі для такіх мерапрыемстваў, чыноўнікі забараняюць”, - падкрэсліла яна.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства