viasna on patreon

Мікалая Аўтуховіча зноў не выпусцілі ў Менск для медабследавання

2014 2014-07-08T08:58:57+0300 2014-07-08T09:04:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Міліцыя працягвае чыніць перашкоды ў атрыманні былым палітычным зняволеным паўнавартаснай медыцынскай дапамогі.

За гады, якія Мікалай правёў у зняволенні, у яго вельмі моцна пацярпелі зубы. Зараз Аўтуховіч тэрмінова мае патрэбу ў 3D-тамаграфіі сківіцы і правядзенні аперацыі па ўжыўленні зубных імплантантаў. Таксама яму трэба прайсці поўнае медыцынскае абследаванне. У Ваўкавыску, дзе жыве Аўтуховіч, ды і ва ўсёй Гродзенскай вобласці, такой магчымасці няма, па прычыне адсутнасці 3D-тамографа ў медыцынскіх установах, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч адбыў тэрмін і 8 красавіка выйшаў з гарадзенскай турмы, дзе ён адседзеў 5 гадоў і 2 месяцы. Аднак, за ім быў усталяваны прэвентыўны нагляд, па правілах якога яму забаронена пакідаць Ваўкавыск без дазволу міліцыі. У красавіку Мікалай Аўтуховіч ужо падаваў заяву па дазвол на выезд у Менск, але таксама атрымаў адмову.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства