viasna on patreon

Падтрымка Алеся Бяляцкага праз ААН

2014 2014-05-19T13:27:58+0300 2014-05-19T13:29:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/varonezhcau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Варонежцаў

Юры Варонежцаў

Сёння 19 мая вядомы грамадскі ды палітычны дзеяч, Юры Варонежцаў з нагоды забароны гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсця ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH)  Алеся Бяляцкага звярнуўся са скаргаю у Камітэт па правах чалавека ААН.

"Шэсце з транспарантамі і лозунгамі па вуліцы Савецкай ад цэнтральнай Плошчы Леніна да універсітэта імя Ф. Скарыны, дзе правёў студэнтскія годы Алесь я разам з яго калегамі, мясцовымі праваабаронцамі Леанідам Судаленка і Анатолем Паплаўным планавалі правесці 4 жніўня 2013 году, калі споўнілася два гады з моманту затрымання Алеся”, - ўспамінае Варонежцаў.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны ён просіць Камітэт ўстанавіць факт парушэння з боку дзяржавы яго сумесна з праваабаронцамі правоў на свабоду правядзення мірнага сходу і свабоду выказвання меркавання, а таксама рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах" і рашэнне мясцовай улады аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.

Напамятаем, на сёняшні дзень у Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравана скарга праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленка аб забароне пікету, які планавалася правесці ў жніўні 2011 году з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага. Таксама, ў Камітэцезарэгістравана скарга экс-мэра абласнога цэнтра Святланы Гальдадэпа факту забароны пікетаў ў гадавіну зняволення Бяляцкага - 4 жніўня 2012 году.

Калі скарга Юры Варонежцава будзе зарэгістравана, можна будзе казаць аб тым, што гомельскія грамадскія ды палітычныя актывісты разам з мясцовымі праваабаронцамі штогод рэгіструюць у Камітэце па правах чалавека ААН скаргі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, тым самым напамінаюць міжнароднай супольнасці аб наяўнасці палітвязняў і немагчымасці выказаць на іх карысць падтрымку ўнутры краіны. 

"Гомельская вясна".

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства