Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску
“Хроніка пераследу”: заявы міжнароднай супольнасці з асуджэннем выканання смяротнага прысуду ў дачыненні Паўла Селюна, дзеянні пракуратуры ў справе скульптара Генадзя Лойкі супраць КДБ за беларускую мову ды іншыя факты ў галіне правоў чалавека за мінулы тыдзень.
"Падзея тыдня": высновы праваабаронцаў паводле назірання за штогадовым шэсцем “Чарнобыльскі шлях”, што адбылося 26 красавіка ў Мінску.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы дысідэнт, палітычны вязень савецкіх турмаў і лагераў Міхась Кукабака, які на мінулым тыдні наведаў родную Беларусь па запрашэнні праваабаронцаў, распавеў пра свае правілы выжывання ў зняволенні.
"Навіны палітвязняў": праблема амністыі для палітычных зняволеных.
У музычных паўзах - кампазіцыі з новай складанкі «Паэты жывуць у песнях», якую прэзентавала грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба».
Слухаць выпуск: