viasna on patreon

Валерыя Каранкевіча адпусцілі з міліцыі

2014 2014-03-23T21:20:30+0300 2014-03-23T21:20:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karankevich-valeryyy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і адначасова кандыдата ў дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерыя Каранкевіча адпусцілі з Хоцімскай міліцыі каля 20.30.

Па словах Валерыя Каранкевіча, загад адпусціць яго з будынку Хоцімскага РАУС даў адзін з мясцовых міліцэйскіх начальнікаў. Ніякага пратакола на яго не складлалі, адзінае, што з яго ўзялі вуснае абяцанне аб тым, што ён абавязкова з’явіцца ў Хоцімскі РАУС для разгляду заявы. У гэтай заяве адзін з сброў выбарчай камісіі быццам бы вінаваціць Валерыя Каранкевіча ў паклёпе.

Валерый Каранкевіч кажа, што, на яго думку, рашэнню аб яго вызваленні паспрыяла і тое, што яму пасля з’яўлення інфармацыі на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” яму пачалі тэлефанаваць са словамі падтрымкі журналісты і палітыкі. Мясцовыя міліцыянеры чулі ўсе гэтыя размовы.

Зараз незалежны кандыдат у дэпутаты накіроўваецца на Інтэрнацыянальны выбарчы ўчастак №3 у Хоцімску, хаця надзеі паўдзельнічаць у назіранні за падлікам галасоў не засталося. Валерый Каранкевіч лічыць, што яго затрыманне па невядома адкуль узніклай заяве звязана менавіта з тым, што яму, як кандыдату ў дэпутаты, захацелі перашкодзіць прысутнічаць пры падліку бюлютэняў на гэтым выбарчым участку.

Валерый Каранкевіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён таксама супрацоўнічае з кампаніяй “Гавары праўду”.

Цікава, што начальнік Хоцімскага РАУС Аляксандр Талкачоў таксама з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты Хоцімскага райсавета. Ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты па Паркавай выбарчай акрузе №1.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства