На ўчастку Лагойскай акругі ў Менску просяць прызнаць вынікі галасавання па хатах несапраўднымі
https://spring96.org/be/news/70074
2014
2014-03-23T18:59:49+0300
2014-03-23T18:59:49+0300
2014-03-23T18:59:49+0300
be
На участку № 21 Лагойскай выбарчай акругі № 44 у Менску назіральніку кампаніі "Права выбару" адмовіліся прадставіць спіс людзей, якія запісаліся на галасаванне па месцы пражывання, паведаміўшы, што іх колькасць 227 чалавек.
На палове бюлетэняў, якія ўзялі з сабой сябры участковай камісіі для галасавання на даму, не было ні аднаго подпіса сябраў камісіі.
Назіральнік падаў скаргу аб прызнанні вынікаў галасавання на даму несапраўднымі.