Галіну Каржанеўскую пазбавілі акрэдытацыі
https://spring96.org/be/news/70051
2014
2014-03-22T12:33:00+0300
2014-03-22T12:33:00+0300
2014-03-23T12:34:02+0300
be
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" па Менску Галіна Каржанеўская пазбаўленая акрэдытацыі на выбарчым участку № 53 Чыгуначнай акругі № 20, дзе яна назірала ў межах кампаніі "Права выбару".
У вечары 21 сакавіка яна забылася на ўчастку пакет з прадуктамі і вярнулася па яго на ўчастак. Дзяжурны міліцыянт вярнуў ёй пакет, а раніцай яна даведалася, што яе пазбавілі акрэдытацыі за "спробу пранікнення на ўчастак пасля закрыцця".