viasna on patreon

Віталь Гуляк аспрэчвае забарону шэсця і пікета

2014 2014-03-22T19:28:42+0300 2014-03-22T19:28:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

 

   Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк намераны падаць скаргу на дзеянні Ваўкавыскага райвыканкаму і рашэнне мясцовага суда, які прызнаў забарону шэсця і пікета законным. Актывіст рыхтуе касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд.

19 сакавіка Ваўкавыскі раённы суд адмовіў Гуляку ў задавальненні скаргі на дзеянні службовай асобы Ваўкавыскага райвыканкама – намесніка старшыні райвыканкаму Уладзіміра Захарчука па дзвюх ранейшых заяўках на правядзенне шэсця і пікету. Заявы падаваліся Гуляком на 25 студзеня і на 19 лютага 2014 года. Па абедзвюх былі атрыманыя адмовы.

   На працэсе ў Ваўкавыску суддзя Святлана Ланцэвіч выклікала Уладзіміра Захарчука як адказчыка, але ў суд ён не з’явіўся. Райвыканкам замест Захарчука прадстаўлялі два іншыя чыноўнікі – Наталля Ігнацюк і Дзмітрый Зязюля, якія паведамілі, што намеснік старшыні знаходзіўся ў гэты дзень у камандзіроўцы.

   У выніку разгляду скаргі суддзя яе не задаволіла.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства