viasna on patreon

На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

2014 2014-03-20T13:16:14+0300 2014-03-20T13:19:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cip-akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістаў "Маладога фронту" з Гомеля Стаса Була і Зміцера Карашкова затрымалі 11-га сакавіка ля расійскай амбасады ў Мінску з плакатамі "Пуцін, рукі прэч ад Украіны" і "Не вайне! Пуцін - вораг". 

У Цэнтральным РАУС на іх склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні - за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КаАП РБ). Па рашэнні суда 11 сутак арышту далі Станіславу Булы, 15 сутак арышту - Зміцеру Карашкову.

20 сакавіка актывістка Вольга Нікалайчык прынесла хлопцам перадачу ў ЦІП на Акрэсціна. Аднак прымаць прадукты і ваду ў яе адмовіліся. Прадстаўнік адміністрацыі - капітан Бузан - спаслаўся на тое, што жанчынам не з'яўляецца сваячкай затрыманых. "Я казала, што сваякі хлопцаў жывуць у Гомелі, ім цяжка прыехаць у Мінск, аднак мяне ніхто не паслухаў", - паведаміла актывістка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства