viasna on patreon

На агітацыйнай улётцы кандыдата няма выходных дадзеных (фотафакт)

2014 2014-03-20T10:56:43+0300 2014-03-21T08:16:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barauliany-stend.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыйны стэнд у Бараўлянах.

Інфармацыйны стэнд у Бараўлянах.

На інфармацыйным стэндзе, размешчаным каля Дома культуры на тэрыторыі пасёлка Лясны Мінскага раёна, вывешаныя агітацыйныя матэрыялы некалькіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

На перадвыбарчай лістоўцы кандыдата ў дэпутаты Бараўлянскага сельскага савета Максіма Урванцава, які балатуецца па 6-й Лясной выбарчай акрузе №12, адсутнічаюць выходныя дадзеныя. Хаця Максім Андрээвіч Урванцаў, які працуе намеснікам старшыні Бараўлянскага сельскага выканаўчага камітэта выдатна ведае заканадаўства, якое сам жа  і парушае.

Між тым адсутнасць такіх звестак на агітацыйнай прадуцыі з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства і можа сведчыць аб тым, што выраблялася гэтая прадукцыя не за сродкі з выбарчага фонду дадзенага кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства