viasna on patreon

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю!

2014 2014-03-20T09:48:09+0300 2014-03-20T09:58:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-image.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 сакавіка адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках назірання за выбарамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання.

Удзельнікі - каардынатары кампаніі Валянцін Стэфановіч (ПЦ “Вясна”) і Алег Гулак (РПГА  “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”).

Прэс-канферэнцыя адбудзецца па адрасе: офіс ПЦ “Вясна”: г.Мінск, вул.Мяржынскага, 8-26. Пачатак аб 11-й гадзіне.

 

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» — кампанія незалежнага назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў у Беларусі. Арганізатарамі з'яўляюцца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і Праваабарончы цэнтр «Вясна». Мэта - ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра высновы кампаніі беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства