Кандыдаты ў Жодзіне не праяўляюць актыўнасць
https://spring96.org/be/news/69839
2014
2014-03-17T11:49:22+0300
2014-03-17T11:49:22+0300
2014-03-17T11:53:44+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/2000img_3456.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па словах незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага, у горадзе адсутнічаюць агітацыйныя кампаніі, хоць да дня галасавання застаецца меньш за тыдзень.
Пра выбары ў Жодзіне нішто не гаворыць. Адзінае, што на саміх выбарчых участках вісяць інфармацыйныя плакаты з нумарамі ўчасткаў і фотаграфіямі кандыдатаў. У горадзе не бачна нават саміх інфармацыйных стэндаў, не кажучы ўжо пра візуальную агітацыйную прадукцыю.
Не было заўважана ў Жодзіне, каб кандыдаты ў дэпутаты ці іхныя давераныя асобы праводзілі пікеты. На сутрэчы з кандыдатамі жодзінцы ўжо не прыходзяць. Самі ж кандыдаты, у лепшым выпадку, сваечасова з'яўляюцца на сутрэчы, але ўжо праз 10 хвілінаў сыходзяць, паведаміў назіральнік.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"