viasna on patreon

Гродна: Петыцыю супраць тытунёвых кіёскаў падпісала больш за 3000 чалавек

2014 2014-03-13T11:52:44+0300 2014-03-13T11:53:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop-tabak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цягам тыдня з таго моманту, калі петыцыя з’явілася на change.org, яе падпісала ўжо больш за 3000 чалавек. Яе аўтары паставілі мэту сабраць 5000 подпісаў. 

Усяго карэспандэнты “Твайго стылю” (з дапамогай чытачоў) лакалізавалі 45 кіёскаў з цыгарэтамі. 

“Рэспубліканскі эксперымент” з тытунёвымі кіёскамі, што з канца 2013 года пачалі з’яўляцца ў Гродне і рэгіёне (у канцы лютага з’явіўся першы кіёск у Ваўкавыску), абурыў мноства гарадзенцаў, асабліва карыстальнікаў інтэрнэта. Зараз яны збіраюць подпісы пад петыцыяй на change.org.

“Мы стараліся напісаць петыцыю так, каб яе захацеў падпісаць нават той, хто сам паліць. Мы не выказваемся радыкальна супраць продажу цыгарэт, але супраць той формы, у якой будзе іх продаж арганізаваны ў Гродне”, - кажуць стваральнікі петыцыі.  

Яны лічаць, што вынікам эксперымента будзе толькі рост даходаў тытунёвай фабрыкі “Нёман” коштам здароўя гарадзенцаў. Таму аўтары патрабуюць, каб колькасць кіёскаў у адкрытай гарадской прасторы была змешчана, кіёскі зніклі з прыпынкаў грамадскага транспарту і былі перанесеныя ў існуючыя гандлёвыя плошчы (супермаркеты, крамы і рынкі). Яны таксама лічаць, што колеры кіёскаў павінны быць менш яскравымі і на іх не павінна быць надпісу “Табак”.  

Петыцыя адрасавана Міністэрству здароўя, Савету Міністраў, старшыні гарадзенскага гарвыканкама Андрэю Худыку, абласному Савету дэпутатаў і Упраўленню аховы здароўя аблвыканкама.  

На Гарадзеншчыне паводле плану маюць з’явіцца 200 жоўта-блакітных кіёскаў з надпісам “Табак”, з іх 100 у Гродне. Другім горадам, дзе працягнуць “эксперымент” стане Магілёў, там паставяць пакуль толькі шэсць кіёскаў.  

У тых кіёсках, што ўжо працуюць у Гродне, цыгарэты выкладаюцца ў адкрытую, праз шкло кіёска асобныя пачкі бачна здалёк. Гэта пры тым, што ў камерцыйных кіёскаў даўно забароненая адкрытая выкладка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства