viasna on patreon

У Магілёве высяляюць з інтэрната жанчыну з двума непаўнагадовымі дзецьмі

2014 2014-03-13T11:46:24+0300 2014-03-13T11:46:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg

Такое рашэнне 12 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёна горада.

Ірына Ільінская пражыла 14 гадоў у інтэрнаце будаўнічага трэста №12. У яе двухгадовая дачка і сямігадовы сын. Іх жанчына выхоўвае адна. На дадзены момант яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Першапачаткова Ірына мела хадайніцтва на бестэрміновае пражыванне ў інтэрнаце ад іншай арганізацыі, аднак адміністрацыя трэста настаяла на тым, каб яна перазаключыла дамову пражывання тэрмінам на 1 год. Жанчыну пераканалі ў тым, што ніякіх наступстваў ад гэтага не будзе.

У незалежным прафсаюзе Радыёэлектроннай прамысловасці кажуць, што высяленне маці-адзіночкі з інтэрната стала магчымае пасля прыняцця новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса, які здымае льготы на пражыванне нават гэтай катэгорыі грамадзян. З дапамогай незалежнага прафсаюза жанчына будзе абскарджваць рашэнне раённага суда ў Магілёўскім абласным судзе.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства