Актывісты ў Наваполацку падалі заяўку на пікет у Дзень Волі
https://spring96.org/be/news/69745
2014
2014-03-13T11:23:50+0300
2014-03-13T11:23:50+0300
2014-03-13T11:23:50+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/navapolacki_vykankam.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Наваполацку прадстаўнікі палітычных партыяў і дэмакратычных грамадскіх арганізацыяў падалі заяўку на правядзеньне пікету ў Дзень Волі, 25 сакавіка.
Мэта пікету - патрабаванне ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалеьня палітвязняў.
Варта адзначыць, што цягам апошніх год мясцовыя ўлады ніводнага разу не дазволілі правядзенне пікетаў у Наваполацку.
У выпадку, калі і на гэты раз мясцовыя ўлады адмовяць заяўнікам, яны маюць намер абскардзіць рашэнне выканкаму ў судзе.
Заяўку падпісалі сябра Партыі БНФ Уладзімір Кунцэвіч і сябра Праваабарончага Цэнтру "Вясна" Зміцер Салаўёў.