viasna on patreon

Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч дазволіў сабе рукапрыкладства ў адносінах да кандыдата

2014 2014-03-13T00:54:20+0300 2014-03-13T00:54:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-leanid-kandydat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Кандыдат у дэпутаты Мікашэвіцкага гарсавета Леанід Дубаносаў завітаў да дырэктаркі мясцовага Дома культуры “Граніт”, каб узгадніць час сустрэчы з выбаршчыкамі, запланаванай на 16 сакавіка. Нягледзячы на тое, што ДК вызначаны гарвыканкамам для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі, дырэктарка сказала, што сама не можа прыняць рашэнне. Яна патэлефанавала на “Граніт” і запрасіла ў ДК прадстаўнікоў кіраўніцтва. Але чамусьці замест іх прыехаў старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч.

Дубаносаў, стоячы ля дзвярэй кабінета, пачуў голас Давыдовіча, “яны тут бардак хочуць зрабіць”, называючы незалежных кандыдатаў ледзьве не фашыстамі. Дубаносаў зайшоў у кабінет і прадставіўся.

Старшыня гарвыканкама Давыдовіч выкрыкнуў:

- Выйдзіце адсюль, я сказаў.

Дубаносаў, шакаваны такімі паводзінамі кіраўніка, сказаў:

- Я кандыдат у дэпутаты, чаго вы на мяне так крычыце?

Давідовіч схапіў Дубаносава за грудкі і выштурхнуў з кабінета.

Калі старшыня сышоў, кіраўнік ДК падала Дубаносаву яго заяву, дзе рукою Анатоля Давыдовіча было напісана: катэгарычна адмовіць па прычыне рамонту. Хаця рамонт адбываецца на вуліцы, а не ўнутры ДК.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, які дапамагае кандыдатам праводзіць выбарчую кампанію, такія паводзіны старшыні лічыць праявай сутнасці сённяшняй улады: хамства і рукапрыкладства кіраўніка, адмена на хаду рашэння гарвыканкама.

Леанід Дубаносаў напісаў скаргу ў выбарчую камісію на незаконную адмову. Адносна хуліганскіх паводзінаў мэра горада збіраецца звярнуцца ў міліцыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства