viasna on patreon

Ярмошына: Арганізатары «Народнага рэферэндуму» дзейнічаюць абсалютна незаконна

2014 2014-03-12T11:28:00+0300 2014-03-12T11:28:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna.jpg
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала на пытанне пра «Народны рэферэндум», подпісы за правядзенне якога збіраюць некаторыя апазіцыйныя сілы Беларусі.

«Ініцыятыва «Народны рэферэндум» не мае пад сабой ніякай юрыдычнай падставы.

Выбарчае заканадаўства ўтрымлівае спецыяльныя нормы аб тым, як дадзеная ініцыятыва можа фармавацца. Спачатку ствараецца адмысловая ініцыятыўная група. Яна павінна быць зарэгістраваная ў ЦВК, як і пытанне, якое выносіцца на народны рэферэндум. Пры гэтым пытанне абавязкова падвяргаецца адпаведнай экспертызе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі.

Аўтары гэтай ініцыятывы, якую яны спрабуюць прасунуць праз розум і свядомасць выбаршчыкаў, дзейнічаюць абсалютна незаконна.

І калі выбаршчыкі, скажам так, не валодаюць дастатковай інфармацыяй і нейкім чынам вераць у гэтую ініцыятыву, хачу сказаць, што іх падманваюць. Ваш подпіс нідзе не будзе ўлічаны і нідзе не будзе прыняты да ўвагі. Таму людзі, якія гэта робяць, здзяйсняюць адміністрацыйнае правапарушэнне. Яны не маюць права гэта рабіць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства