Петрыкаў: мандат абяцаюць кожнаму, хто «даў на гэта папярэднюю згоду»
https://spring96.org/be/news/69653
2014
2014-03-10T20:58:12+0300
2014-03-10T20:58:12+0300
2014-03-10T20:58:12+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Петрыкаўскім раёне вынік выбараў ужо вядомы, калі верыць раённай газеце.
Выданне пералічвае кандыдатаў, якія ідуць у дэпутаты сельскага Савету, апісваючы іх як паважаных і адданых справе людзей.
«Альтэрнатыўных кандыдатур у выбарчых акругах Камаровіцкага сельсавета няма. Гэта і зразумела. Няшмат сярод вяскоўцаў ахвотнікаў пры цяперашняй занятасці ўзяць на сябе яшчэ і цяжар дэпутацкіх абавязкаў. Таму ў дзень галасавання мандат даверу абавязкова атрымае кожны, хто загадзя даў на гэта сваю згоду», - упэўнена піша раённая газета.
Толькі для чаго тады праводзіць выбары і марнаваць немалыя сродкі, калі «мандат атрымае кожны, хто даў на гэта згоду»?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”