viasna on patreon

У Гомелі міліцыя затрымала грамадскага актывіста за распаўсюд інфармацыі для ўласнікаў прыватных дамоў

2014 2014-03-10T18:52:16+0300 2014-03-10T18:52:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сакавіка ў Гомелі міліцыянты затрымалі актывіста грамадскай ініцыятывы «Наша альтэрнатыва» Андрэя Папова, які распаўсюджваў у прыватным сектары інфармацыйныя буклеты «Не дай сябе развесці». Ва ўлётках была інфармацыя аб тым, якімі нарматыўнымі актамі варта карыстацца ўласнікам прыватных дамоў у выпадку прымусовага зносу.

Актывіста даставілі ў Савецкі РАУС і праводзяць яго апытанне. Ці будзе складзены адміністрацыйны пратакол, пакуль невядома.

У рамках кампаніі «Барані сваё» актывісты «Нашай альтэрнатывы» апошнім часам распаўсюджвалі аналагічныя буклеты па ўсіх горадзе, але ніхто не быў затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства