viasna on patreon

Міністр Шуневіч: Сур'ёзныя змяненні закрануць Унутраныя войскі

2014 2014-03-10T15:56:00+0300 2014-03-10T15:56:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounikmus.jpg

Сур'ёзныя змяненні закрануць унутраныя войскі МУС Беларусі, паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанні ў час прамой лініі ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия».

 

«Сур'ёзныя змяненні закрануць і ўнутраныя войскі. Мы плануем зрабіць іх больш сучаснымі, каб яны маглі больш эфектыўна ўплываць на новыя выклікі, рызыкі і пагрозы», - сказаў міністр, адказваючы на пытанне наконт рэформы МУС. Ён таксама паведаміў, што ў 2013 годзе была скарочана колькасць некаторых службаў, іншыя ж, наадварот, былі ўзмоцнены. «Скасавана, напрыклад, упраўленне ўнутраных войскаў на транспарце, са структуры МУС выведзены экспертныя падраздзяленні, якія ўвайшлі ў склад Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. За год да гэтага быў створаны Следчы камітэт, аснову якога склала папярэдняе расследаванне міністэрства», — растлумачыў Ігар Шуневіч.

Паводле слоў міністра, адна з асноўных задач рэформы — засцерагчы МУС ад неўласцівых ведамству функцый. «У першую чаргу я маю на ўвазе службу ўчастковых інспектараў міліцыі.

На жаль, істотных паляпшэнняў за апошнія гады ў гэтым плане не адбылося. Сёння, як і раней, участковы - архіскладаная прафесія, якую асвоіць не кожны, і не кожны зможа належным чынам выканаць гэту работу», — адзначыў кіраўнік МУС.

Акрамя таго, гаворачы аб кадрах, міністр падкрэсліў, што заяўкі кандыдатаў з ліку ваеннаслужачых унутраных войскаў (патрульныя падраздзяленні і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння) на службу ў органы ўнутраных спраў разглядаюцца ў першую чаргу.

«Яны знаёмы са спецыфікай задач, якія выконвае міліцыя. А калі чалавек да таго ж сябе добра зарэкамендаваў, мае станоўчыя водгукі кіраўнікоў, то ён не застанецца незаўважаным», — растлумачыў Ігар Шуневіч. Ён таксама паведаміў, што ў 2014 годзе вырашана павялічыць на 10 працэнтаў квоты паступлення ў міліцэйскую ВНУ для дзяўчат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства