Суд за плакат «Аўтапошліна? Пайшлі на...»
https://spring96.org/be/news/69628
2014
2014-03-10T09:17:02+0300
2014-03-10T09:17:02+0300
2014-03-10T09:17:02+0300
be
Працэс над актывістам АГП Сяргеям Пальчэўскім адбудзецца сёння ў Савецкім судзе Менску.
Пальчэўскі быў затрыманы міліцыянтамі ў нядзелю, 9 сакавіка, на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку. Ён трымаў у руках плякат супраць падатку на аўтамабілі з надпісам «Аўтапошліна? Пайшлі на...».
Пальчэўскага даставілі ў аддзяленне милицыи Савецкага раёну. Знаёмыя паведамлялі, што з тэлефона Пальчэўскага, калі ён знаходзіўся ў міліцыі, рассылаліся смс «дзіўнага зьместу».