viasna on patreon

13 сакавіка - навучанне назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі 

2014 2014-03-07T12:26:41+0300 2014-03-07T12:28:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedomof-assembly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Якія функцыі назіральнікаў за мірнымі сходамі? Чаму важна назіраць на такіх мерапрыемствах і як гэта рабіць? Хочаце атрымаць практычны досвед у назіранні за мірнымі сходамі?

 

Далучайцеся да сумеснага назірання Праваабарончага Цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэта!

 

Мы прапануем прайсці навучанне па назіранні як форме грамадскага кантролю ўвечары 13 сакавіка, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за штогадовай акцыяй “Дзень Волі” ўвечары 25 сакавіка 2014 года.

 

Для ўдзелу ў назіранні неабходна:

 1. запоўніць заяўку;

2.  прайсці трэнінг па назіранні 13 сакавіка – па выніках можна будзе атрымаць пасведчанне назіральніка ад БХК;

3. прыняць удзел у назіранні 25 сакавіка з запаўненнем анкеты назіральніка.

 

Да таго ж, назіральнікі павінны прытрымлівацца прынцыпаў назірання, пазначаных у анкеце.  

Грамадскае назіранне адбываецца на добраахвотнай аснове, як функцыя і асабістая пазіцыя ўдзельнікаў, і не аплочваецца арганізатарамі.

 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню:  viasnapryjdzie@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства