viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы плануюць пікет у Дзень Волі

2014 2014-03-05T13:20:30+0300 2014-03-05T13:20:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienvoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет прысвечаны не толькі адзначэнню 96-ых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, кажа адзін з арганізатараў пікету праваабаронца Сяржук Русецкі, але і набалелым тэмам, пра якія трэба публічна гаварыць. Праваабаронца адзначае, што ўдзельнікі пікета збіраюцца выказаць пратэст супраць увядзення расійскіх войск на тэрыторыю незалежнай Украіны, а таксама супраць размяшчэння ваенных расійскіх баз на тэрыторыі нашай краіны. Сяргей Русецкі дадае, што нявырашанай застаецца і праблема палітвязняў, і пра гэта таксама будзе размова на масавым мерапрыемстве.

Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў адпаведныя органы за заключэннем дамоў на абслугоўванне масавага мерапрыемства.

Звычайна мясцовыя ўлады Бярозы адмаўляліся даваць дазволы на публічныя акцыі, матывуючы тым, што арганізатары не мелі заключаных дамоў з бальніцай, міліцыяй або ЖКГ. Аднак у снежні мінулага года праваабаронцы атрымалі адказ з райвыканкама на свае скаргі наконт немагчымасці заключыць дамовы. У адказе намеснік старшыні райвыканкама Яўген Тарасюк паведаміў, што пытанні па дамовах урэгуляваны, і яны будуць заключацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства