viasna on patreon

Баранавічы: пададзена заява на пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы

2013 2013-12-16T13:44:57+0300 2013-12-16T13:44:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kambalava-anzalika-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава.

Анжаліка Камбалава.

Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава падала заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах, бо, на яе думку, гэта не прывядзе да стабільнасці ў нашым рэгіёне.

Пікет плануецца правесці 30 снежня ў вызначаным гарвыканкамам месцы. У заяве паведамляецца, што абавязкі па медыцынскаму абслугоўванню, забяспячэнні грамадскага парадку падчас мерапрыемства, прыборкі тэрыторыі пасля пікету Анжаліка Камбалава бярэ на сябе.

– Я супраць такіх рашэнняў і дзеянняў прадстаўнікоў улады, бо яны пярэчаць арт. 18 нашай Канстытуцыі, у якой заяўляецца, што Беларусь ставіць мэту зрабіць дзяржаву нейтральнай, – адзначыла Анжаліка Камбалава.

Нагадаем, што 8 снежня бягучага года з аэрадрома Бесавец з-пад Петразаводска перабазіравалася ў Баранавічы авіяцыйнае звяно ў колькасці 4-х знішчальнікаў Су-27П і 2 ваенна-транспартных самалёты з інжынерна-тэхнічным складам і неабходным абсталяваннем.

 

Фота: Анжаліка Камбалава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства