Баранавічы: у ГАУСе правялі з Рыгорам Грыкам прафілактычную размову
Кіраўнік Баранавіцкай гарадской прафсаюзнай группы РЭП Рыгор Грык 10 снежня быў выкліканы ў ГАУС на прафілактычную размову.
– Шэсць месяцаў таму мяне ўжо выклікала для размовы начальніца ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Жытко, каб пераканаць ў неабходнасці спынення грамадска-палітычнай дзейнасці, – паведаміў Рыгор Грык.
Цяпер прафсаюзнага актывіста выклікалі на размову ў грамадскі пункт аховы правапарадку № 3 (вул. Касманаўтаў, 6) ГАУС. Старэйшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Зяньковіч паведаміў Рыгору Грыку, што на імя начальнікаа ГАУС палкоўніка Вячаслава Герасімовіча паступіла заява ад загадчыцы аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Вольгі Дудко. У гэтай заяве паведамляецца, што невядомыя асобы распаўсюджваюць у гарадскім транспарце і расклеіваюць на гарадскіх прыпынках недзяржаўныя газеты і ўлёткі.
На пытанне супрацоўніка міліцыі: “Ці расклеіваў Рыгор Грык газеты і ўлёткі?” грамадскі актывіст адказаў, што ён не парушае грамадскага парадку, а ўсё робіць па закону.