viasna on patreon

Яўген Васьковіч: У нас у камеры цёпла, ходзім у майках

2013 2013-11-26T13:22:28+0300 2013-11-26T13:22:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Пасля доўгага перапынку палітвязень Яўген Васьковіч патэлефанаваў дадому.

Па словах ягонай маці Рушаніі Васьковіч, размова цягнулася цэлых 20 хвілін. Раней яны размаўлялі нашмат менш:

- У іх стаіць тэлефон-аўтамат, як у горадзе, ён быў сапсаваны. Ён напэўна месяца два з перапынкамі не тэлефанаваў. Цяпер патэлефанаваў, нармальна пагаварылі 20 хвілінаў. Сказаў: “У нас у камеры цёпла, ходзім у майках”. Пытаў пра сяброў, родных, пра ўсіх. Кніжную пасылку яму можна, збіраем, дашлем. 

Яўген Васьковіч быў асуджаны да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзелу КДБ. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. Праваабаронцы патрабуюць ягонага вызвалення і справядлівага суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства