viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: У справе Алеся Бяляцкага шмат судовых памылак

2013 2013-11-26T08:51:09+0300 2013-11-26T08:51:09+0300 be

Два гады таму быў абвешчаны прысуд кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Суд Першамайскага раёну Менска прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў зняволення. Праваабаронцы лічаць прысуд палітычна матываваным, а справу сфабрыкаванай.

За асабістыя сродкі Алеся Бяляцкага следства выдала грошы, якія накіроўваліся на праваабарончую дзейнасць і дапамагу рэпрэсаваным. Намеснік кіраўніка "Вясны"Валянцін Стэфановіч нагадаў, што нават ў прысудзе адзначана - Бяляцкі выконваў абавязательствы, узятыя на сябе згодна з раней дасягнутымі дамоўленасцямі.

- Суд, выкарыстаўшы гэтую фармулёўку, так і не даў адказу, якіх дамоўленасцяў і якіх абавязацельстваў. А гэта вельмі істотна. Таму што і Бяляцкі, і ягоная абарона сцвярджалі, што паводле тых дамоўленасцяў, якія былі ўзятыя праваабарончым цэнтрам “Вясна” і замежнымі фондамі, якія фінансавалі праваабончую дзейнасць праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён абавязаны быў гэтыя грашовыя сродкі перадаць трэцім асобам, то бок па прызначэнні выканная гэтых абавязацельстваў.

Падчас разгляду справы былі агалошаны пісьмовыя доказы, якія прадставілі фонды-донары, а таксама былі дапытаныя сведкі, гэтак званыя "трэція асобы", якія гэтую дапамогу атрымлівалі. Аднак ні суд, ні следства не выканалі ўказання пракуратуры Менска і не звярнуліся з запытам да фондаў, якія перадавалі сродкі Бяляцкаму, каб высветліць прыроду іх паходжання і мэты, на якія яны пералічваліся. А гэта вельмі істотна для справы, - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч, - таму што паводле падатковага кодэксу, грашовыя сродкі, якія перадаюцца па дамоўленасці трэцім асобам, не падлягаюць падаткаабкладанню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства