viasna on patreon

У судзе па справе аб забароне ў Жодзіне мірнага сходу адбыліся спрэчкі бакоў

2013 2013-11-22T09:53:05+0300 2013-11-22T12:29:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapicki-sud-8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Лапіцкі ў судзе

Алесь Лапіцкі ў судзе

Чарговае судовае паседжанне па справе аб забароне ў Жодзіне публічнай акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў Беларусі прайшло 21 лістапада ў будынку Жодзінскага гарадскога суда пад старшынствам суддзі Івана Грынкевіча. Бакі выступілі ў спрэчках.

Заяўнікі па справе, праваабаронцы з Жодзіна Аляксей Лапіцкі і Святлана Лапіцкая, якія заяўлялі ў Жодзіне пікет салідарнасці 4 жніўня з вядомым беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і былі пазбаўленыя права на ягонае правядзенне, прадставілі суду чарговыя доказы ў пацверджанне сваёй пазыцыі.

Было задаволена хадайніцтва заяўнікоў далучыць да справы фотакопіі вытрымак з пратаколу справы № 2-1893 за 2011 год (суддзя Тацяна Трацюк), з якіх бачна, што на той час яшчэ ў адсутнасць рашэння №1020 ад 27.07.2012г. (якім было ўведзена новае патрабаванне прыкладаць да заявак у выканкам дамовы з міліцыяй, медыкамі ды камунальнікамі) забарона мірнага сходу тады адбылася менавіта па гэтым матыве. А патрабаванні прадстаўніцы зацікаўленага боку Вольгі Вергель да заяўнікоў (а значыцца й матывацыя забароны пікетавання) напрацягу 4 судовых паседжанняў пад старшынствам Тацяны Трацюк (сёньня старшыня Жодзінскага суду) значна змяніліся. Спачатку гэта былі патрабаванні "прыкладаць дамовы да заяўкі", але пасля атрымання адмоўных адказаў з ГАЎС, ЖКГ, ГТМА адносна магчымасці заключэння такіх дамоваў з заяўнікамі мірнага сходу без наяўнасці дазволу на яго правядзенне з выканкаму - у судовым паседжанні прадстаўніца зацікаўленага боку прызнала пачатковыя патрабаванні выканкама прыкладаць дамовы да заяўкі "неразумнымі". Яна адзначыла, што для атрыманьня дазволу з выканкаму заяўнікі павінны былі толькі даць ясна зразумець мясцовай уладзе, што яны гатовыя заключаць такія аплатныя дамовы, а напрыканцы дыскусыі навогул засведчыла, што калі б заяўнікі знайшлі іншы спосаб (!?) забесьпячэння грамадзкага парадку, мэдычнай аховы ды прыбірання тэрыторыі пасля мерапрыемства, то выканкам "разгледзеў бы і такі спосаб".

З гэтага вынікае, што патрабаванні прадстаўніка зацікаўленага боку прыкладаць дамовы да заявак на мірныя сходы грамадзянаў у Жодзіне - не заснаваныя на законе і невыканальныя на практыцы. Дадзеных абставінаў было б дастаткова, каб прызнаць забарону пікетавання ў Жодзіне на той час неправамернай, аднак Жодзінскі суд тады вырашыў па-іншаму. Пры гэтым, было прынятае асобнае вызначэнне аб парушэнні выканкамам Закону "Аб масавых мерапрыемствах" адносна паштовай камунікацыі з заяўнікамі, а таксама цалкам зацьверджаныя заўвагі на пратакол, у якіх (акрамя іншага) фіксуюцца ўстаноўленыя ў судзе вышэйзгаданыя факты.

Далейшыя дзеянні Жодзінскага выканкаму па пошуку спосабаў легітымізацыі незаконных па сутнасці і невыканальных практычна патрабаванняў заключаць аплатныя дамовы зь міліцыяй, ЖКГ і гарадзкой лякарняй для прыкладання іх да заявак (вынікам чаго сталася Рашэньне №1020 ад 27.07.2013г.) прадстаўляюцца ўжо як мэтанакіраваныя спробы  "неразумнае" і практычна "невыканальнае" патрабаванне ...выканкама  зрабіць "галоўным абавязкам" і рэальнай перашкодаю для заяўнікоў мірных сходаў у Жодзіне.

Судовае паседжанне працягнецца 22 лістапада.

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства