viasna on patreon

Ярмошына: Ніякіх прычын праводзіць «прэзідэнцкія выбары» датэрмінова няма

2013 2013-11-21T14:30:53+0300 2013-11-21T14:30:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna.jpg
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Дату правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пераносілі толькі аднойчы і тады прычына была сур’ёзная — «дачны сезон», мяркуе Ярмошына.

Чарговыя ж прэзідэнцкія выбары садова-агародным працам беларусаў ніякім чынам не зашкодзяць і таму ў правядзенні іх датэрмінова няма ніякай патрэбы. Так старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адрэагавала на заявы пра магчымасць пераносу даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў на 2014 год.

Вось што распавяла Лідзія Ярмошына: «Найперш, у гэтым няма ніякай патрэбы. А па-другое — у чым сэнс правядзення датэрміновых выбараў? У нас яны так бы мовіць датэрмінова, на тры месяцы пераносілася дата правядзення, выбары праводзіліся толькі аднойчы — у 2006 годзе. Калі з лета выбарчую кампанію перанеслі на вясну. Але гэта тлумачылася сезоннасцю. Таму, ніякіх падставаў для пераносу дадзенай выбарчай кампаніі на больш ранні тэрмін няма — ні юрыдычных, ні фактычных». 

Нагадаем, днямі лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў не выключыў пераносу прэзідэнцкіх выбараў з 2015-га на 2014 год.

«Гэта можа быць выгадна Лукашэнку», — лічыць Някляеў.

У сваю чаргу Лідзія Ярмошына ніякай выгады ў такім пераносе для кіраўніка краіны не бачыць. І пацвярджае: жнівень 2015 года — гэта пачатак чарговай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. А самі выбары павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015-га.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства