viasna on patreon

Баранавічы: пададзена заява да 65-х угодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

2013 2013-11-20T23:10:38+0300 2013-11-20T23:10:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bolbat-viachaslau-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Болбат

Вячаслаў Болбат

Грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат 20 лістапада падаў заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні пікета, прысвечанага 65-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Правядзенне пікету запланавана 10 снежня ў старым парку горада, які рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. вызначаны месцам масавых мерапрыемстваў.

Мэта пікету – прапаганда каштоўнасцяў, закладзеных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама прынятым ў адпаведнасці з ёй Міжнародным пактце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Запланавана, што пікет пройдзе пад лозунгамі: “Свабода палітычным вязням”, “Кантрактная сістэма – інструмент пакарання”, “65 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”.

– Мы будзем гаварыць з людзьмі не толькі пра тое, што Беларусь з’яўляецца адной з краін-распрацоўшчыкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а гэта значыць -- узяла на сябе абавязак строга выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі пікету хочуць нагадаць нашым грамадзянам, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца з каждым годам, – адзначыў Вячаслаў Болбат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства