viasna on patreon

У Маскве затрыманы беларускі мастак Дзяніс Лімонаў

2013 2013-11-19T13:36:49+0300 2013-11-19T13:36:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mastak-dzjanis-limonau.jpg
Мастак Дзяніс Лімонаў

Мастак Дзяніс Лімонаў

Пра гэта паведамляе расійскі праваабарончы рэсурс ovdinfo.org са спасылкай на журналіста і мастака Аляксандра Калеснікава.

Паводле рэсурсу, Лімонаў быў затрыманы 18 лістапада на Пушкінскай плошчы. Прычынай для затрымання стала праверка паліцыяй дакументаў грамадзян «нефармальнай знешнасці». Пасля дастаўлення ў АУС Таганскі звесткі Лімонава знайшлі ў базе даных праваахоўных органаў. 

Раніцай 19 лістапада, паводле інфармацыі праваабаронцаў, мастак павінен быў быць дастаўлены ў пракуратуру, пасля чаго ў дачыненні да яго можа пачацца працэдура дэпартацыі.

У Таганскім АУС Масквы пракаментаваць гэту інфармацыю адмовіліся.

Актывіст арт-гурту «Ліпавы цвет» Дзяніс Лімонаў стаў вядомы пасля таго, як у снежні 2011 года адправіў у Генпракуратуру Беларусі заяву, у якой узяў на сябе віну за ўчыненыя ў рэспубліцы тэракты, у тым ліку тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 года, а таксама заступіўся за Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, прыгавораных да смяротнай кары па абвінавачанні ў тэрарызме. Беларускія следчыя органы на яго прызнанне не адрэагавалі.

Не выключана, што менавіта пасля звароту Лімонава ў Генпракуратуру яго прозвішча трапіла ў базу звестак праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства