viasna on patreon

Глыбоцкі актывіст судзіцца з райвыканкамам

2013 2013-11-18T16:53:43+0300 2013-11-18T16:53:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lupach-zmicer-glybokae.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач

Зміцер Лупач

Зміцер Лупач, прыхільнік стварэння БХД, хоча раз суд абскардзіць забарону на пікет салідарнасці з палітвязнямі, запланаваны на 23 лістапада. Ён лічыць забарону незаконнай і просіць суд прызнаць гэта, а таксама абавязаць выканкам даць дазвол на акцыю.

Зміцер Лупач падаваў у райвыканкам заяўку, каб правесці масавую акцыю каля гарадскога Дома культуры – гэта пляцоўка, адмыслова вызначаная ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў. Узяць удзел у пікеце салідарнасці з палітвязнямі выказалі жаданне прадстаўнікі розных палітычных сіл Глыбоччыны: прыхілнікі стварэння партый БХД і “Народная грамада”, актывісты Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, кампаніі “Гавары праўду”.

Але спадар Лупач атрымаў адмову за подпісам старшыні райвыканкаму Алега Морхата. У лісце пра забарону акцыі гаварылася, што райвыканкам вырашыў унесці змены ў сваё ранейшае рашэнне наконт арганізацыі масавых мерапрыемстваў – змяніць месца для іх правядзення. Старшыня райвыканкаму ў лісце зазначыў, што ў дадзены момант рашэнне ў новай рэдакцыі праходзіць юрыдычную экспертызу ў абласным упраўленні юстыцыі, потым яно мусіць быць унесена ў рэестр дзяржаўных актаў. І толькі потым, калі не спатрэбіцца яшчэ нейкая праўка ці ўдакладненні, змененае рашэнне будзе надрукавана ў раённай газеце і ўступіць у законную сілу. А пакуль, маўляў, актывісты не могуць прэтэндаваць на правядзенне нейкіх акцый увогуле. І як доўга давядзецца чакаць, пакуль пачне дзейнічаць новае рашэнне, таксама невядома.

У гэтым і бачаць парушэнне законнасці і іхных правоў глыбоцкія актывісты, якім не дазволілі выказаць салідарнасць з палітвязнямі.

"Пакуль новае рашэнне не зацверджана, мусіць дзейнічаць старое. Яго ніхто не адмяняў! Не можа быць нейкага перыяду "безуладдзя" ці "беззаконня", бо старое рашэнне райвыканкаму – гэта нарматыўны акт. Выкананне ягоных патрабаванняў – абавязковае. У тым ліку і для выканкаму. У іншым выпадку відавочна парушаюцца нашы правы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і законам аб масавых мерапрыемстваx", -- кажа актывіст кампаніі "Гавары праўду" і руху "За Свабоду" Яраслаў Берніковіч.

"У такім выпадку мы павінны былі атрымаць не забарону, а прыкладам, прапанову сустрэцца і абмеркаваць сітуацыю. Калі змена месца для акцый для органа ўлады мае прынцыповае значэнне, выканкам мог бы прапанаваць нам перанесці наш пікет з пляцоўкі каля Дома культуры на іншае месца. Тое, якое прапанавана цяпер -- сквер на перасячэнні вуліц Леніна, Інтэрнацыянальнай, Палявой і Чырвоных партызанаў. Або дазволіць акцыю на ранейшых умовах, пакуль новае рашэнне райвыканкаму праходзіць працэдуру зацвярджэння", -- дадае прыхільнік стварэння пратыі БХД Зміцер Лупач.

Ён гатовы бараніць свае парушаныя правы ў раённым судзе. Скарга туды ўжо пададзена. Актывіст лічыць, што на працэс мусяць з'явіцца прадстаўнікі райвыканкаму. І ў тым ліку сам старшыня, які падпісаў адмову, парушыўшы заканадаўства.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства