viasna on patreon

У Шклоўскім раёне РГА “Белая Русь” пачало падрыхтоўку да мясцовых выбараў

2013 2013-11-17T15:12:48+0300 2013-11-17T15:12:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja_rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пачатку лістапада адбылося паседжанне прэзідыўма Савета Шкоўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Асноўным пытаннем, якое разглядалася на паседжанні, было пытанне аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы.

На паседжанні прэзідыўма шклоўскія актывісты “Белай Русі” зацвердзілі план падрыхтоўкі і актыўнага ўдзелу раённай арганізацыі ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі 2014 года па выбарам дэпутатаў мясцовых Саветаў 27 склікання, паведамляе раённая газета “Ударны фронт” (№89 ад 16 лістапада).

Па неафіцыйнай інфармацыі, сябры Шклоўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” збіраюцца вылучыць сваіх сябраў у склад усіх выбарчых камісій у Шклоўскім раёне, актыўна ўдзельнічаць у назіранні за ходам мясцовых выбараў на большасці выбарчых участкаў. Таксама на паседжанні вялася размова пра тое, што патрэбна забяспечыць як мага больш шырокі ўдзел кандыдатаў ад “Белай Русі” на выбарах у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў у Шклоўскім раёне.

Акрамя гэтага, на паседжанні было паднята пытанне аб стане арганізацыйнай працы ў пярвічных арганізацыях і задачах раённай арганізацыі па павелічэнню яе колькасці.

Збіраюцца прыняць удзел у выбарах у мясцовыя Саветы ў Шклоўскім раёне і прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый. Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які стала пражывае ў Шклове, удзельнічаць у кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў будуць і шклоўскія сябры гэтай партыі. Аднак палітык пакуль не можа назваць канкрэтную лічбу, колькі ж шклоўскіх фронтаўцаў будуць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

Таксама вядома, што пэўную працу над тым, каб вылучыць сваіх кандыдатаў на выбарах у Шклоўскі раённы Савет, вядуць актывісты кампаніі “Гавары праўду” Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства