viasna on patreon

За гомельскія «Дзяды» Васіль Палякоў пакараны штрафам на 4,55 мільёна рублёў

2013 2013-11-13T17:12:07+0300 2013-11-13T17:12:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

13 лістапада суддзя Сяргей Новікаў (Навабеліцкі суд Гомеля) вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці намесніка старшыні АГП Васіля Палякова. Палітыка прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакаралі штрафам у памеры 4,55 мільёна рублёў, 35 базавых велічынь.

Нагадаем, 3 лістапада каля Гомеля апазіцыянеры правялі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – прыбралі месцы масавых расстрэлаў нявінных ахвяраў бальшавіцкага тэрору, усклалі вянкі, запалілі знічы. За акцыяй назірала міліцыя, прынамсі, як і ўсе гады. Але да адміністрацыйнай адказнасці за прыборку пакутных крыжоў прыцягваць у Гомелі ўпершыню.

Міліцыя, а менавіта начальнік аддзелу грамадскага правапарадку Генадзь Хількевіч, прадставіў суду відэазапіс з акцыі. Ён жа, выступаў і сведкам правапарушэння. Іншых удзельнікаў акцыі пакуль да адказнасці не прыцягвалі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства