viasna on patreon

Баранавічы: запланаваны пікет пад лозунгам “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”

2013 2013-11-08T19:43:49+0300 2013-11-08T19:43:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў у мясцовы гарвыканкам чарговую заяву на правядзенне пікету пад лозунгам “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”.

– У Баранавічах чыноўнікі парушаюць дэкрэты, распараджэнні Прэзідэнта, законы, таму хачу выказаць пратэст супраць невыканання “слугамі народа” ці “народнымі абраннікамі” законаў і ўказаў Прэзідэнта, – паведаміў Рыгор Грык.

Пікет, у якім плануецца ўдзел 3-х чалавек, запланаваны ў старым парку культуры і адпачынку па вул.Камсамольская (пляцоўка з боку вул.Царука).

Да сваёй пісьмовай заявы ў гарвыканкам Рыгор Грык прыклаў асабістае абавязальніцтва заяўніка масавага мерапрыемства і копіі дамоў з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй.

У выпадку забароны пікету грамадскі актывіст просіць чыноўнікаў патлумачыць канкрэтную прычыну, па якой яму забаранілі масавае мерапрыемства ў дазволеным месцы.

Дарэчы, усе папярэднія заявы баранавіцкіх грамадскіх актывістаў на пікеты ў 2012-2013 гг. мясцовы гарвыканкам не задаволіў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства