viasna on patreon

У Ветцы ўлады вырашаюць: звольніць 30 работнікаў фабрыкі, ці аднаго дырэктара

2013 2013-11-02T12:33:32+0300 2013-11-02T12:33:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vetka_fabryka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З-за складанай эканамічнай сітуацыі кіраўніцтва ААТ «Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка» вымушана было пайсці на крайнія меры і спыніць працу аднаго з цэхаў. Дырэктар фабрыкі звярнулася да кіраўніцтва Веткаўскага райвыканкаму з просьбай дапамагчы ў працаўладкаванні 30 працаўнікам фабрыкі, якія трапляюць пад скарачэнне з-за спынення працы цэху.

Як паведамляе мясцовы сайт Vetka.by, старшыня райвыканкаму Андрэй Чарненка задаў на паседжанні дырэктару фабрыкі Валянціне Кірычэнка такія пытанні: Якая віна прадзільшчыцы ў павялічэнні складскіх запасаў гатовай прадукцыі, і ці вінаваты механік у адсутнасці грошай на рахунках прадпрыемства? Дырэктар фабрыкі прызнаў, што за няўдачы адказвае, канечне, кіраўнік.

Таму па выніках паседжання райвыканкаму старшыні канцэрна «Беллегпрам» рэкамендавана разгледзець пытанне аб неадпаведнасці займаемай пасадзе дырэктара ААТ «Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка».

Праз нейкі час мы даведаемся, хто ўсё-такі будзе звольнены: 30 працаўнікоў фабрыкі, ці адзін дырэктар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства