viasna on patreon

Бабруйск: Блогера Алега Жалнова пакаралі штрафам

2013 2013-11-02T12:27:22+0300 2013-11-02T12:27:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhalnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жалноў, блогер з Бабруйска. Фота: baj.by

Алег Жалноў, блогер з Бабруйска. Фота: baj.by

Увечары 1 лістапада суддзя Наталля Чарапуха скончыла разгляд справы Алега Жалнова, і пакарала яго штрафам, памерам у 20 базавых велічынь.

Наталля Чарапуха паведаміла, што блогер прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 23.4. АК (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).

-Безумоўна, я буду падаваць касацыйную скаргу, бо не згодны з рашэннем суддзі, - адзначыў Алег Жалноў. –Мне падалося, што на яе аказваўся ціск. Таксама я збіраюся звярнуцца ў прэзідэнцкую камісію, каб расказаць, што ў Бабруйску існуе мафія ўнутры органаў унутраных спраў.

Гэта судовая справа цягнулася ад 10 кастрычніка. Невядомым пакуль застаецца лёс сканфіскаванай у кватэры Жалновых тэхнікі, і крымінальнай справы, якую просіць распачаць супраць блогера маёр ДАІ Яўген Сераштанаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства