viasna on patreon

Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага актывіста на газету "Шахцёр"

2013 2013-10-13T22:26:34+0300 2013-10-13T22:26:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна разгледзела скаргу мясцовага актывіста АГП Віктара Малочкі на салігорскую “раёнку”, але падстаў для прыняцца мераў пракурорскага рэагавання не знайшла.

Нагадаем, напачатку верасня Віктар Малочка звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць да адказансці галоўнага рэдактара афіцыйнай выканкамаўскай газеты “Шахцёр” за ігнараванне матэрыялаў аб праблемах гораду і зваротаў грамадзян. Гаворка, у прыватнасці, вялася пра неабходнасць асвятлення на старонках выдання сітуацыі вакол будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Па інфармацыі сайта Аб’яднанай грамадзянскай партыі, спадар Малочка асабіста сустракаўся з галоўным рэдактара Кіркевічам з гэтай нагоды. Той абяцаў надрукаваць артыкул, але ні публікацыі на сайце, ні афіцыйнага адказу з газеты Віктар Малочка так і не дачакаўся.

Пракурорская праверка пацвердзіла факт звароту актывіста АГП па вышэйзгаданай праблеме ў рэдакцыю газеты “Шахцёр”. Пры гэтым выконваючы абавязкі пракурора Салігорскага раёна Д. Савановіч запэўнівае, што адказ на звароту быў дадзены і накіраваны Віктару Малочку рэдакцыяй “Шахцёра” яшчэ напачатку жніўня. Доказам гэтага нібыта з’яўляецца запіс у журнале выходзячай дакументацыі.

Сам Віктар Малочка з такой пазіцыяй пракуратуры катэрагрычна не згодны:

- Сітуацыя выглядае досыць абсурдна. Атрымліваецца, што пракуратура разам з рэдакцыяй “Шахцёра” вырашылі дыскрэдытаваць Белпошту. Але я аніякіх лістоў і аніякіх уведамленняў аб карэспандэнцыі для мяне не атрымліваў. Да таго ж, калі гэта адказ насамрэч існуе, чаму пракуратура не прадставіла мне копію ці, прынамсі, не абавязала рэдакцыю газеты даслаць мне яе паўторна.

Па словах актывіста, у самы бліжэйшы час ён абскардзіць рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна ў пракуратуры Мінскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства