Святлана Панкавец і Юры Жыгалка затрыманы ўвечары 23 красавіка ў Менску
https://spring96.org/be/news/6642
2007
2007-04-24T10:00:00+0300
2007-04-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У панядзелак, а 20 й вечара ў Менску, на мосьце, што злучае вуліцу Маскоўскую і праспэкт Незалежнасьці (у раёне Чыгуначнага вакзалу) была затрыманая сястра карэспандэнта «НН» Зьмітра Панкаўца Сьвятлана.
Яна распаўсюджвала налепкі, што заклікалі людзей прыйсьці на «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка.Разам са Сьвятланай быў затрыманы Юры Жыгалка. Таксама былі затрыманыя яшчэ тры чалавекі. Усіх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну сталіцы. Сьвятлане Панкавец - 20 год, яна навучэнка адной зь менскіх мэдвучэльняў. Увесну мінулага году Сьвятлана разам з братам Зьмітром брала ўдзел у падзеях на Плошчы, паведамляе “Наша ніва”.