viasna on patreon

Барыс Ельцын: “Мяняць Канстытуцыю пад сябе – гэта ганебна для сапраўднага палітыка”

2007 2007-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 красавіка ў Маскве на 77-м годзе жыцьця памёр першы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын. Гэта здарылася ў 15:45 па маскоўскім часе ў Цэнтральнай клінічнай бальніцы.

Барыс Ельцын быў прэзыдэнтам Расеі з 1991 па 1999 год, затым па ўласнаму жаданьню склаў свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт-рэфарматар, як называлі яго сучасьнікі, сёньня ўспрымаецца па-рознаму. Але нельга адмаўляць тую вялікую ролю ў дэмакратычных пераўтварэньнях у Расеі, якую ён адыграў. Між іншым, Барыс Ельцын – галоўная асоба, якая дапамагла разваліць таталітарную савецкую імперыю, у выніку чаго наша краіна ўрэшце атрымала статус незалежнай рэспублікі.

Сярод тых палітыкаў і міжнародных лідэраў, якія выступілі ўчора з нагоды сьмерці Барыса Ельцына – Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўрасаюзу Хаўер Саляна, старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн, былыя сьпікер Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, прэзідэнт Малдовы Пэтру Лучынскі і многія іншыя. Дэмакратычныя пераўтварэньні, здейсьненыя ў Расіі, а сьледам і ў іншых рэспубліках былога Саюза, былі шмат у чым незваротнымі, пра што з удзячнасьцю гаварылі многія вядомыя расейскія праваабаронцы.

У 2004 годзе на Іссык-Кулі адбылася сустрэча правабаронцаў цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча з былым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным. Пад час гутаркі расійскаму палітыку было зададзенна пытаньне, як ён ставіцца да а6’яўленага тады рэферэндуму аб магчымасьці удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў прэзідэнцкіх выбарах у трэці раз. Ельцын адказаў лаканічна:”Адмоўна. Мяняць Канстытуцыю пад сябе – гэта ганебна для сапраўднага палітыка”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства