viasna on patreon

Яроменка і Парфянкова арыштавалі на пяць сутак

2013 2013-09-16T14:50:11+0300 2013-09-16T14:50:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak_parfiankou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак і Васіль Парфянкоў

Уладзімір Яроменак і Васіль Парфянкоў

3 16 верасня Уладзімір Яроменак і Васіль Парфянкоў адбываюць адміністратыўныя арышты на Акрэсціна.  

Суддзя Першамайскага суда Мінска Юры Гарбатоўскі пакараў актывістаў арыштамі тэрмінам на пяць сутак па абвінавачванні ў непадпарадкаванні ўмовам прэвентыўнага нагляду (арт. 24.12 КаАП РБ).

Праваабаронцы нагадваюць, што на дадзены момант абодва былыя палітвязні знаходзяцца пад крымінальным пераследам за тыя ж учынкі.

“Не зважаючы на крымінальныя справы за парушэнне ўмоў адбыцця прэвентыўнага нагляду, актывістаў працягваюць караць за тое ж у парадку адміністратыўнага пераследу. На гэты раз абодвум абсалютна сінхронна выносяць па пяць сутак арышту, хаця да гэтага суд абыходзіўся працяглы час штрафамі. Узнікаюць сумневы адносна адэкватнасці ўплыву такога пакарання на паводзіны маладых людзей. Усё гэта выглядае больш як дробная помста з боку дзяржаўных органаў”, - каментуе сітуацыю юрыст ПЦ “Вясна” Наста Лойка.

Нагадаем, што маладафронтавец Уладзімір Яроменак 20 жніўня судом Першамайскага раёна быў асуджаны на тры месяцы арышту па артыкуле 421 Крымінальнага Кодэкса РБ. Васіль Парфянкоў на цяперашні момант чакае накіравання сваёй крымінальнай справы ў суд.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства