viasna on patreon

У сябра сойму Партыі БНФ Ўладзімера Кішкурны канфіскавалі рызограф

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вобыск праводзілі супрацоўнікі аддзелу барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Цэнтральнага раёну Менску 30 сакавіка. Свае дзеяньні яны патлумачылі тым, што сын спадара Кішкурны, паводле іх інфармацыі, меў дачыненьне да распаўсюду наркотыкаў. Апазыцыйны актывіст, які жыве ў прыватным сектары, мяркуе, што ў міліцыянтаў была інфармацыя наконт рызографа, бо, калі яны яго ўбачылі, то ўзрадваліся: “Ну, вось,ёсьць”.

Уладзімер Кішкурна зьвязвае правядзеньне вобыску са сваёй палітычнай дзейнасьцю і падрыхтоўкай да чарговых акцыяў апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства