Затрыманых 1 красавіка К. Шацікаву, А. Кіма і В Чубараву адпусьцілі без складаньня пратаколу
Міліцыянтам не ўдалося даказаць, што менавіта Крысьціна Шацікава, менскі каардынатар Беларускага Хэльсынскага камітэту (БХК) Андрэй Кім і дачка расейскага публіцыста Віктара Шандэровіча Валянціна Чубарава расклейвалі антыпрэзыдэнцкія ўлёткі. паведамляе Радыё Рацыя.
Нагадаем, што затрыманьне адбылося ўвечары 1 красавіка на станцыі мэтро "Плошча Якуба Коласа".
Грамадзкім актывістам закідвалі распаўсюд налепак з тэкстам "1 красавіка — Дзень дурня. Са сьвятам, Аляксандар Рыгоравіч!". У парушэньне новага адміністрацыйнага кодэксу затрыманым не прадаставілі адваката. У А. Кіма канфіскавалі заплечнік, яго таксама абшукалі.
Як паведаміла Рацыі К. Шацікава, праз тры гадзіны пасьля затрыманьня міліцыянты іх адпусьцілі, узяўшы тлумачэньні.
— Яны не выканалі патрабаваньне грамадзянкі Расеі Чубаравай аб прысутнасьці ў пастарунку свайго консула, — распавяла Шацікава, — Яна магла спазьніцца на цягнік у Маскву, але мы ўсё ж здолелі пасьпець пасьля вызваленьня на вакзал да адыходу цягніка.