FIDH заклікае да акцыяў у падтрымку беларускіх палітвязняў у час візіту Уладзіміра Макея ў Брусэль
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Брусэль у панядзелак, 22 ліпеня, пасля таго, як у чэрвені ЕС зняў абмежаванні ў дачыненні да яго, нягледзячы на адсутнасць прагрэсу па пытанні аб становішчы ў сферы правоў чалавека ў Беларусі і той факт, што 12 палітычных зняволеных па-ранейшаму застаюцца за кратамі. 22 ліпеня FIDH арганізуе дэманстрацыю ў Брусэлі з нагоды гэтага візіту.
“У зняволенні ў Беларусі
зараз знаходзяцца 12 палітычных зняволеных ,” — гаворыцца ў заяве FIDH са спасылкай на інфармацыю
ПЦ “Вясна”.
Міжнародная
федэрацыя за правы чалавека адзначае, што “агульная сітуацыя з правамі чалавека
ў Беларусі нязменна выклікае трывогу. Не
толькі не назіраецца ніякага рэальнага прагрэсу, але ёсць відавочны недахоп
палітычнай волі для любых ўстойлівых змяненняў да павагі правоў чалавека ці
дэмакратычных рэформаў. Беларускі
рэжым адкрыта і ясна адмаўляецца ад супрацоўніцтва з міжнароднымі органамі.”
“Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян груба парушаюцца. Палітычныя актывісты, праваабаронцы і журналісты зазнаюць сталы пераслед. У 2013 годзе былі вынесеныя чарговыя палітычна матываваныя прысуды; зафіксаваныя новыя выпадкі палітычна матываванага пераследу; яшчэ тры чалавекі былі прысуджаныя да смяротнага пакарання.
Рыхтуюцца суды над двума былымі палітычнымі зняволенымі. Васілю Парфянкову і Уладзіміру Яроменку пагражае да аднаго года зняволення па абвінавачані ў парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду пасля вызвалення. Яны яшчэ раз рызыкуюць стаць разменнай манетай у міжнародных эканамічных угодах, як і ўсе астатнія палітычныя вязні Беларусі.
ЕС павінен скарыстацца гэтай ключавой магчымасцю візіту сп. Макея, каб, між іншага, патрабаваць вызвалення палітычных зняволеных. Беларусь знаходзіцца ў сістэмным крызісе з пункту гледжання правоў чалавека, і ЕС павінен займаць цвёрдцю пазіцыю і настойваць на сістэмных зменах, што мусіць быць адлюстравана ў парадку дня сустрэчаў на самым высокім узроўні. Правы чалавека і палітычныя зняволеныя не ёсць козырам, якім можна гандляваць,” – гаворыцца ў заяве FIDH.