viasna on patreon

У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста БХД Алега Аксёнава на КДБ

2013 2013-07-11T14:12:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 10 ліпеня, суд Ленінскага раёна Магілёва пакінуў без задавальнення скаргу актывіста аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Алега Аксёнава. Актывіст абскарджваў папярэджанне, якое яму вынесла КДБ 19 красавіка за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Суддзя Валянціна Лапаціна палічыла, што Магілёўская абласная ўправа КДБ правамоцна вынесла папярэджанне актывісту. Нагодай для гэтага сталі публікацыі ў інтэрнэце, у якіх Алег Аксёнаў выступаў ад імя аргкамітэта партыі БХД.

“Для мяне выклік у суд стаў поўнай нечаканасцю. Ніякай позвы я не атрымліваў. Мне патэлефанавалі з суда і спытал,і чаму я не прыйшоў на судовае пасяджэнне, якое было прызначана ўчора. Я адказаў, што не быў праінфармаваны пра гэта. Мне сказалі, каб я зараз ішоў у суд, бо чакаюць толькі мяне”, - гаворыць Алег Аксёнаў.

Актывіст кажа, што рашэннем суда незадаволены і мае намер абскардзіць яго ў Магілёўскім абласным суддзе.

“Я ўключаны ў працэс стварэння нашай партыі і маю намер працягваць дзейнасць, накіраваную на яе легалізацыю. Дзейнасць ад імя аргкамітэта па стварэнні партыі не можа перследавацца”, - кажа Алег Аксёнаў.

Варта адзначыць, што актывіст аргкамітэту партыі БХД Алег Аксёнаў знаходзіцца на прафілактычным уліку КДБ. Нагодай для гэтага стала дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства